«Belkanton Group» – гэта паспяховая кампанія, якая дынамічна развіваецца. Яна аб’ядноўвае ў сабе рад арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у такіх сферах бізнесу, як аптовы, карпаратыўны, рознічны продаж канцылярскіх тавараў і офіснай тэхнікі, а таксама гаспадарчых тавараў для прыбірання і гігіены; вытворчасць сувенірнай прадукцыі і выданне дзелавых СМІ.
ПРЫНЦЫПЫ КАМПАНІІ
Стратэгія кампаніі «Belkanton Group» будуецца на адзіных карпаратыўных прынцыпах і стандартах работы
- Работа толькі з якаснымі таварамі, якія зарэкамендавалі сябе на сусветным рынку
- Самы высокі ўзровень абслугоўвання кліентаў
- Укараненне перадавых тэхналогій работы
- Лідарская пазіцыя на рынку – задаваць тон у кожнай галіне дзейнасці
- Адданасць прынцыпам сацыяльнай адказнасці і экалагічнасці бізнесу
СЁННЯ КАМПАНІЯ «BELKANTON GROUP» – ГЭТА:
- Больш як 250 брэндаў
- Больш як 11 000 пазіцый тавараў
- Работа на рынках Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы с цэнтральным офісам у Мінску
- Цэнтралізаваная інфармацыйная сістэма
- Вытворчасць па нанясенні лагатыпаў
- Парк транспарту грузападымальнасцю ад 550 кг да 24 тон
- Сетка рэгіянальных прадстаўніцтваў па ўсёй тэрыторыі Беларусі
- Развітая лагістычная сетка: дастаўка па Мінску і Мінскім раёне ў фармаце 24 гадзін, дастаўка па Беларусі на працягу 48 гадзін
- Больш як 350 супрацоўнікаў, з’яднаных у дынамічную каманду прафесіяналаў
- Выдавецкі партфель дзелавых СМІ