ProTennis

Партал для аматараў тэніса - ад пачаткоўцаў гульцоў і заўзятараў да прафесійных спартсменаў і трэнераў

Belkanton Cup Belkanton Cup

Штогод у Мінску адбываецца міжнародны тэнісны турнір «Belkanton Cup», генеральным спонсарам і арганізатарам якога з’яўляецца кампанія «Belkanton Group».

Дзякуючы гэтаму спартыўнаму мерапрыемству сотні юных беларускіх спартсменаў маюць унікальную магчымасць адчуць атмасферу сапраўднага еўрапейскага тэніснага турніру, заваяваць пункты міжнароднага і нацыянальнага рэйтынгаў і зрабіцца ўладальнікам каштоўных падарункаў. Турнір «Belkanton Cup» першым з тэнісных спаборніцтваў, якія праводзяцца на тэрыторыі нашай краіны,атрымаў афіцыйнае міжнароднае прызнанне. У 2010 і 2013 гг. Еўрапейская тэнісная федэрацыя назвала яго «Лепшым турнірам сярод 14-гадовых у Еўропе». Сайт protennis.by з’яўляецца афіцыйным інфармацыйным партнёрам гэтай важнай падзеі і дае магчымасць карыстальнікам не толькі атрымліваць самую свежую і актуальную інфармацыю з кортаў, але і сачыць за ходам турніру ў рэжыме on-line у раздзеле відэатрансляцый.