Першай і асноватворнай стала кампанія «Белкантон», якая была заснавана ў 1994 годзе і ажыццяўляла аптовы продаж канцылярскіх тавараў у Беларусі. У 1999 кампанія «Белкантон» адкрыла першае прадстаўніцтва ў Магілёве, пасля чаго рэгіянальная сетка пачала інтэнсіўна развівацца. З 2001 года кампанія «Белкантон» з’яўляецца эксклюзіўным дыстрыб’ютарам гандлёвай маркі «Kangaro» ў Расіі, а з 2003 года – эксклюзіўным дыстрыб’ютарам гандлёвых марак «Pentel» і «Kangaro» ва Украіне.

Сягоння «Belkanton Group» – найбуйнейшы ў Беларусі дыстрыб’ютар канцылярскіх і офісных тавараў, які прадстаўляе больш як 70 гандлёвых марак, з іх больш як 20 – на эксклюзіўнай аснове, ажыццяўляе продаж аптовым арганізацыям на ўсёй тэрыторыі Беларусі. З развіццём кампаніі работа з рознічнымі гандлёвымі арганізацыямі была выдзелена ў асобны кірунак, які сягоння прадстаўляе кампанія «Смартон».

Жаданне данесці да канечнага карыстальніка перавагі прадукцыі, якая прапануецца, пошук новага стандарту абслугоўвання кліентаў і імкненне максімальна задаволіць попыт на комплекснае абслугоўванне офісаў, які пастаянна расце, прывялі да з’яўлення кірунку карпаратыўнага продажу і заснаванню кампаніі «Офістон».

У цяперашні час кампанія «Офістон» з’яўляецца вядучым аператарам карпаратыўнага рынку офісных тавараў Беларусі, ажыццяўляе комплекснае абслугоўванне офісаў, задаючы найвышэйшы стандарт сэрвісу ў Рэспубліцы Беларусь.

У 2003 годзе для максімальнага задавальнення патрэб рэкламных агенцтваў і карпаратыўных кліентаў была створана кампанія «Лагатон», якая займаецца нанясеннем лагатыпаў на сувенірную прадукцыю і аказаннем паліграфічных паслуг.

З 2001 года – моманту адкрыцця прадстаўніцтва ў Маскве – пачала развівацца замежная сетка кампаніі: у 2003 годзе адкрылася прадстаўніцтва ў Кіеве, у 2008 годзе – у Вільнюсе.

У 2011 годзе кампанія «Belkanton Group» запусціла інтэрнэт-праект ProTennis.by.

У 2014 годзе быў адкрыты кірунак OфісМама – інтэрнэт-магазін канцылярскіх тавараў для дзяцей.

У 2016 годзе быў адкрыты кірунак «Cleanton», які займаецца продажам тавараў для якаснага прыбірання і гаспадарчых работ.

У 2017 годзе выйшаў першы нумар дзелавога часопіса «OfficeLife» разам з запускам медыйнага праекта OfficeLife.media. У гэтым жа годзе быў адкрыты першы рознічны фірменны магазін «Офістон Shop» для задавальнення патрэб кліентаў – фізічных асоб.

У 2018 годзе быў адноўлены выпуск часопіса «Бізнес-рэвю», які ўвайшоў у выдавецкі партфель кампаніі. У гэтым жа годзе прынята рашэнне аб рэарганізацыі кірунку «ОфісМама», вынікам чаго стала яго ператварэнне ў рознічны інтэрнэт-магазін канцылярскіх тавараў і тавараў для творчасці «Офістон Shop».

1994

Заснаванне «Belkanton Group»

1999

Адкрыццё прадстаўніцтва ў Магілёве

2000

Адкрыццё прадстаўніцтваў у Гродне, Брэсце, Гомелі і Віцебску

2001

Заснаванне кірунку «Офістон»

Адкрыццё прадстаўніцтва ў Маскве

2002

Адкрыццё прадстаўніцтва ў Бабруйску

2003

Адкрыццё прадстаўніцтва ў Кіеве

Адкрыццё кірунку «Logoton»

2004

Адкрыццё прадстаўніцтваў у Пінску і Полацку

2005

Адкрыццё прадстаўніцтваў у Мазыры і Лідзе

2006

Адкрыццё прадстаўніцтва ў Салігорску

2008

Адкрыццё прадстаўніцтва ў Вільнюсе

2011

Запушчаны інтэрнэт-праект аб тэнісе ProTennis.by

2014

Адкрыццё кірунку «ОфісМама»

2017

Выйшаў першы нумар дзелавога часопіса «OfficeLife»

Запушчаны медыйны праект OfficeLife.media

Адкрыты першы рознічны фірменны магазін «Офістон Shop»

2018

Адноўлены выпуск часопіса «Бізнес-рэвю»

Ператварэнне кірунку «ОфісМама» у «Офістон Shop»