ПРЫНЦЫПЫ І КАШТОЎНАСЦІ КАМПАНІІ

Стратэгія кампаніі «Belkanton Group» будуецца на адзіных карпаратыўных прынцыпах і стандартах работы:

  • Работа толькі з якаснымі таварамі, якія зарэкамендавалі сябе на сусветным рынку
  • Самы высокі ўзровень абслугоўвання кліентаў
  • Укараненне перадавых тэхналогій работы
  • Лідарская пазіцыя на рынку – задаваць тон у кожнай галіне дзейнасці
  • Прыхільнасць да прынцыпаў сацыяльнай адказнасці і экалагічнасці бізнэсу

САЦЫЯЛЬНАЯ АДКАЗНАСЦЬ

Кампанія «Belkanton Group» імкнецца не толькі прапаноўваць якасныя тавары і паслугі на беларускім рынку, але і рабіць свой унёсак у стварэнне ўмоваў для квітнеючага грамадства, тым самым закладваючы асновы для доўгатэрміновага поспеху нашых кампаній.

Сваю прыхільнасць да прынцыпу сацыяльнай адказнасці бізнэсу мы сцвярджаем як якасцю тавараў і бізнэс-працэсаў, гэтак і ўдзелам у розных грамадскіх мерапрыемствах, закліканых паляпшаць умовы жыцця як супрацоўнікаў і іх сямей, так і грамадства у цэлым. Даведацца болей

КАР’ЕРА Ў КАМПАНІІ

Кадравая палітыка кампаніі «Belkanton Group» скіраваная на прыцягненне лепшых работнікаў, здольных вырашаць цікавыя і складаныя задачы. Цяпер нас больш за 350 чалавек, і мы не перастаем развівацца і расці.

Наша кампанія за 24 гады паспяховай работы на рынку Рэспублікі Беларусь зарабіла рэпутацыю надзейнага, сучаснага і адказнага працадаўцы, які забяспечвае сваіх супрацоўнікаў усімі неабходнымі ўмовамі для паспяховага прафесійнага і асобаснага развіцця ў рамках кампаніі. Мы цэнім сваіх работнікаў і заўсёды радыя супрацоўнічаць з матываванымі і амбіцыйнымі асобамі.