Office Life

Першы часопіс сярод дзелавых СМІ краіны, які цалкам засяродзіўся на падзеях, што адбываюцца ў офісных прасторы і часе

  • 1 Для каго мы гэта робім «Оffice Life» – часопіс для топ-менеджараў, кіраўнікоў сярэдняга звяна і спецыялістаў. Для ўсіх, хто імкнецца ўгару па кар’ернай лесвіцы і выбірае яркія, прыбытковыя і значныя праекты, хто ставіць вялікія асабістыя мэты і ўмее іх спалучаць з мэтамі бізнэсу. Хто разумее цану часу, грошам, ведам, а таксама рэчам, якія ствараюцца з дапамогай гэтых рэсурсаў. І людзям, якія робяць гэтыя рэчы. Для ўсіх, хто валодае амбіцыямі і падмацоўвае іх пастаяннай работай над сабой.

  • 2 Навошта мы гэта робім Наша ўласная амбіцыя – у тым, каб зрабіцца для вас пастаянным пастаўшчыком новых ведаў, тэхналогій, ідэй, паспяховых і правальных кейсаў беларускіх і замежных кампаній, сакрэтаў вядзення справаў вядомых бізнэсменаў, рэкамендацый аўтарытэтных экспертаў. Мы робім гэты часопіс, каб забяспечыць кіраўнікоў беларускіх кампаній выпрабаванымі інструментамі кіравання людзьмі і рэсурсамі. Каб павысіць прафесійныя кампетэнцыі менеджараў і спецыялістаў, каб дапамагчы ім дзейнічаць эфектыўна ў бягучых праектах. Каб падказаць спосабы пабудовы гарманічных адносін з калегамі па офісе, а таксама з блізкімі людзьмі з атачэння па-за офісам. І вядома, каб садзейнічаць росту інтэлектуальнага даданага кошту вашых бізнэс-праектаў.
  • 3 Як мы гэта робім Жыццё кожнага з нас падзеленае на «тэрыторыі». Ёсць асабістая прастора: працоўнае месца чалавека, яго таленты, каштоўнасці, кампетэнцыі, ідэі. Ёсць офісная прастора, дзе мы дамаўляемся з калегамі і партнёрамі, выслухоўваем кліентаў і сумесна ствараем новыя каштоўнасці, прадукты, паслугі. І ёсць жыццё па-за офісам, дзе мы трацім матэрыяльнае і назапашваем нематэрыяльнае (а часам і наадварот).
    Мы зыходзім з таго, што ўсе тры «тэрыторыі» аднолькава важныя: поспех на адной стымулюе рух наперад на дзвюх іншых. Таму ўсе рубрыкі часопіса: «Рэйтынгі», «Прагнозы», «Кейсы», «Дыялогі», «Стартапы» і інш. – раўнамерна размеркаваныя паміж гэтымі трыма жыццёвымі прасторамі.

Кантакты

Цэнтральны офіс

220004, г. Мiнск, ул. Калектарная, д. 3а, 5 эт., Пн.-Чц.: 8.30-17.30, Пт.: 8.30-16.15

Рэдакцыя:

Тэлефон: +375 (44) 772-77-22
Адрес эл. почты: info@officelife.by

Рэкламная служба:

Тэлефон: +375 (17) 388-59-60
Факс: +375 (17) 388-59-58
Адрас эл. пошты: reklama@officelife.by