У Новы год - дасведчанай камандай!

16 снежня, напрыканцы  2016 года, уся каманда BelkantonGroup сабралася ва ўтульным  караоке-тэатры «Багема». Падвядзенне вынікаў напарэдадні калядных і навагодніх свят – выдатная традыцыя, і мы працягваем яе. Аналіз мінулых месяцаў дапамагае ўпэўнена глядзець у будучыню. 

2016 год быў складаным, але ад гэтага не менш плённым. Гэта быў год-праверка. Хто мы? Ці зможам мы ўпэўнена рухацца да сваіх мэт, штодзённа адказваючы на выклікі нашага часу, пры гэтым заставацца самімі сабой  ў самым галоўным – прыхільнасці нашым асноўным карпаратыўным і жыццёвым прынцыпам. Наша праца і яе вынікі дазваляюць спадзявацца нам: «Мы здолеем дасягнуць усяго, чаго жадаем, таму што Разам -  мы сіла, Together as one».

Напрыканцы 2016 года, насуперак агульным тэндэнцыям рынку працы ў нашай краіне, штат супрацоўнікаў BelkantonGroup істотна пашырыўся. Унікальны сплаў вопыту і энергіі маладосці ў камандзе прафесіяналаў дае нам усе магчымасці для таго, каб упэўнена дасягаць пастаўленых мэт. Па традыцыі ў святочнай абстаноўцы  былі адзначаны супрацоўнікі, якія паспяхова працуюць і будуюць сваю кар’еру ў BelkantonGroup на працягу 10 і 15 год.

Другі год запар на навагодніх вечарыных Belkanton Group уручаюцца прэміі ў рамках конкурсу «Супрацоўнік года». Уладальнікімі каштоўных прызоў сталі пераможцы ў наступных намінацыях:
  • Спецыяліст года па продажах
  • Спецыяліст года службы склада
  • Эксперт года
  • Кіраўнік года
  • Лідар года


Together as one. Разам мы сіла. Гэта такая філасофія, якую не насадзіш прымусоваяе трэба адчуць і прыняць. Наша вялікая сямя, якая сабралася вечарам 16 снежнягэта сіла, здольная на многае.