ПРЫНЦЫПЫ І КАШТОЎНАСЦІ КАМПАНІІ

Стратэгія кампаніі «Belkanton Group» будуецца на адзіных карпаратыўных прынцыпах і стандартах работы:

  • Экспертнасць
  • Іннавацыйнасць
  • Легальнасць
  • Экалагічнасць бізнесу
  • Сямейныя каштоўнасці
2021
год
падставы
0
сфер
бізнесу
0
прадстаўніцтваў
у беларусі
лідэр на рынку
канцылярскіх і офісных
тавараў у беларусі
праца на рынках
беларусі, расіі,
літвы
>
0
супрацоўнікаў

САЦЫЯЛЬНАЯ АДКАЗНАСЦЬ

Кампанія «Belkanton Group» імкнецца не толькі прапаноўваць якасныя тавары і паслугі на беларускім рынку, але і ўносіць свой уклад у стварэнне ўмоваў для квітнеючага грамадства, тым самым закладваючы асновы доўгатэрміновага поспеху нашых кампаній.

 Сваю прыхільнасьць да сацыяльнай адказнасці бізнесу мы пацвярджаем як якасцю тавараў і бізнес-працэсаў, так і ўдзелам у розных грамадскіх мерапрыемствах, закліканых паляпшаць умовы жыцця як супрацоўнікаў і іх сем'яў, так і грамадства ў цэлым.

Даведацца болей

КАР’ЕРА Ў КАМПАНІІ

Карпаратыўная культура кампаніі «Belkanton Group» накіравана на прыцягненне лепшых работнікаў, здольных вырашаць цікавыя і складаныя задачы. Цяпер нас болей за 500 чалавек, і мы не перастаем развівацца і расці.

Наша кампанія за 30 гадоў паспяховай працы на рынку Рэспублікі Беларусь зарабіла рэпутацыю надзейнага, сучаснага і адказнага працадаўцы, які забяспечвае сваіх супрацоўнікаў усімі неабходнымі ўмовамі для паспяховага прафесійнага і асобаснага развіцця ўнутры кампаніі. Мы шануем сваіх работнікаў і заўсёды рады супрацоўнічаць з матываванымі і амбіцыйнымі асобамі!